Навiны

26.10.2017 -  ТАА "Sinkevich Technologies" выступае ў якасці  Срэбранага партнёра на конферэнцыі CFOs Territory «Smart-бюджетирование 3.0: технологии и автоматизация».

12.06.2017 -  Адбылася рэарганізацыя ўнітарнага прадпрыемства "Сінкевіч Тэхноладжыс" у таварыства з абмежаванай адказнасцю.   

25.02.2015 -  Пачалося ўкараненне спецыяльнай праграмы Эканаміст для падрыхтоўкі справаздачнасці згодна са стандартамі МСФС. 

04.02.2014 -  Кампанія  "Sinkevich Technologies"  у рамках некамерцыйнай актыўнасці падтрымала   праекты стварэння школьных бізнэс-кампаній у Смаргонскім раёне, плануецца ўдзел у арганізацыі раённага конкурса "Кірмаш бізнэс-ідэй маладых навучэнцаў".  

03.01.2013 - Кампанія   "Sinkevich Technologies"  паспяхова прайшла папярэднюю кваліфікацыю ў праграме  дзелавых кансалтынгавых паслуг (BAS), якую ажыццяўляе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця дзеля забеспячэння кансалтынгавай і IT падтрымкі беларускага малога і сярэдняга бізнэсу. Дадатковая інфармацыя прадстаўлена ў буклеце

04.09.2012 - Відэаінструкцыя да праграмы "Эканаміст 5.1" выкладзена   на канале Youtube.   

16.04.2012 - У першым квартале 2012 г. пасьпяхова завершаны першыя ўкараненьні новай вэрсіі "Эканаміст 5.1" на плятформе 1С 8.2. У сувязі з гэтым плянуецца абнаўленьне сайту і зьмены ў цэнаай палітыцы кампаніі  "Sinkevich Technologies".  

30.12.2011 -  Кампанія  "Sinkevich Technologies"  віншуе ўсіх заказчыкаў і  парнэраў з Раством і Новым Годам! Інфармуем таксама, што  наш сайт зараз працуе і ў даменай зоне  .by па адрасе  www.sinkevich.by 

09.09.2011 - Кампанія  "Sinkevich Technologies"  пасьпяхова адаптавала праграмны модуль пераносу праводак дзеля мэтаў аўтаматызаванай трансфармацыі бухгальтарскага ўліку паводле правілаў МСФС. 

26.04.2011 - На партале bel.biz  апублікаваны два артыкулы дырэктара "Sinkevich Technologies": Тэхналёгіі выжываньня: у беларускага бізнэса ёсьць шанец! и Ці ёсьць альтэрнатывы эканамічнай мадэлі Беларусі?  

07.02.2011 - Дэма-вэрсія праграмы Эканаміст 5 на плятформе 1С 8.2 ужо даступна для тэставаньня дзеючымі заказчыкамі кампаніі "Sinkevich Technologies". Заяўкі на атрыманне доступу прымаюцца па электроннай пошце.

15.11.2010 - У праграму Эканаміст уключаны пакет графічных справаздачаў, а таксама пашыраны функцыянал канструктара справаздачаў, каб карыстачы маглі самастойна наладаваць індыкатары стану бізнэсу. 

15.09.2010 - «Навучальны курс МСФС» - дырэктар "Sinkevich Technologies" удзельнічае, як вядучы выкладчык, у трэцяй па ліку сэртыфікаванай праграме "Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасьці", арганізаванай МА "Эканамічныя дасьледваньні і адукацыя" - рэгіянальным акрэдытаваным прадстаўніком Institute of Certified Financial Management (UK)

01.07.2010 - У стандартнай вэсіі (для 1 карыстача) праграмы Эканаміст зараз можа адначасна працаваць неабмежаваная колькасьць карыстачоў з правамі "Толькі прагляд"

10.02.2010 - «Навучальны курс МСФС» - дырэктар "Sinkevich Technologies" узяў удзел у сэртыфікаванай праграме "МСФО", арганізаванай МА "Эканамічныя дасьледваньні і адукацыя" - рэгіянальным акрэдытаваным прадстаўніком ICFM (UK)

01.12.2009  - Зьмяніўся адрас нашага офісу і тэлефонны нумар: г. Менск, вул. Кальцова 19, офіс  8, тэл. +375 (17) 216-15-06 .

03.10.2009 - За 9 месяцаў 2009 года кампанія "Sinkevich Technologies" павялічыла продаж сваіх праграм і паслуг, больш чым на 25% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

01.09.2009 -  У мэтах падтрымкі айчыннага бізнэсу ў варунках крызысу кампаниія  "Sinkevich Technologies" зьмяншае цану норма-гадзіны кансультацыйных работ с 39 до 35 у.а. 

01.07.2009 - Распарацавана альфа-вэрсія праграмы Эканаміст 5 на плятформе 1С:Прадпрыемства 8.1. Афіцыйны рэліз прадукта будзе створаны на стабільнай плятформе 1С:Прадпрыемства 8.2 (чакаецца ў ІІІ кв. 2009 г.). 

05.04.2009 - У пастаўку Эканаміст 4 дададзены антыкрызысныя індыкатары стану бізнэсу і кантроль бязстратнасьці . 

31.01.2009 - У межах курсу адукацыйнай кампаніі Hock International, LLC (www.hockinternational.com) "CIA Дыпламаваны ўнутраны аудытар" Сінкевічам А.П. будзе прачытана лекцыя на тэму "Інфармацыйныя тэхналогіі"

13.06.2008 -
«Ужываньне МСФС» - Кампанія "Sinkevich Technologies"прыняла ўдзел у правядзеньні 3-га модулю Практыка-арыентаванай праграмы "Ужываньне Міжнародных стандартаў фанансавай справаздачнасьці (МСФС)", якую арганізавала Міжнароднае аб'яднаньне "Эканамічныя дасьледваньні і адукацыя". Тэма лекцыі: "Практычныя падыходы да аўтаматызацыі ўліку па МСФС".

04.03.2008 -
Міжнароднай трэнінгавай кампаніяй «HOCK Accountancy Training» сумесна з аудытарскай кампаніяй "AXIUM" і кампаніяй "Sinkevich Technologies" з 20 па 25 лютага 2008 года быў праведзены двухмодульны практычны семінар: "Метадалёгія і методыка трансфармацыі беларускай бухгалтарскай справаздачнасьці ў адпаведнасьці з МСФС". Падрабязьней...

05.02.2008 - Міжнародная Трэнінгавая кампанія «HOCK Accountancy Training» сумесна з аудытарскай кампаніяй "AXIUM" і кампаніяй "Sinkevich Technologies" паведамляе аб правядзеньні двухмодульнага практычнага семінара: "Метадалёгія і методыка трансфармацыі беларускай бухгалтарскай справаздачнасьці ў адпаведнасьці з МСФС" . Падрабязьней...

11.01.2008 - Выйшлі артыкулы, прысвечаныя практыцы фарміраваньня кіраўніцкай справаздачнасьці (аўтары Кажарская В. і Сінкевіч А.) і размеркаваньню выдаткаў у кіраўніцкім уліку (аўтары Кажарская В., Кашэўская Г., Сінкевіч А.) у часопісе "Фінансавы дырэктар" №12, 2007.

06.12.2007 - «2-я Практычная Канферэнцыя "Пераход на МСФС "Магчымасці для беларускіх прамысловых прадпрыемстваў. Міжнародны досвед."

01.12.2007 - «Скончаны 40-гадзінны карпаратыўны курс "Пастаноўка кіраўніцкага ўліку і бюджэтавання", праведзены ў лістападзе 2007 года ў міжнароднай гандлёва-вытворчай кампаніі.

19.04.2007 - «Практычная канфэрэнцыя» - Міжнароднае аб'яднаньне "Эканамічныя дасьледваньні" пры ўдзеле Сінкевіча А.П. праводзіць практычную канфэрэнцыю "Пераход на МСФО - праблемы і магчымасьці. Міжнародны досьвед" (пры падтрымцы міністэрства Фінансаў РБ), якая адбудзецца 26 красавіка 2007 г. Падрабязьней...

19.04.2007 - «Нашы дылеры» - Наша дылерская сетка пашыраецца. Рады прадставіць вам Індывідуальнага Прадпрымальніка Костюка Васіля Аляксандравіча (сьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ИП-№ 008377 ад 22.09.2004 г.), які таксама можа ўсталяваць праграму "Эканаміст" і суправаджаць яе ўкараненьне. Падрабязьней...

18.04.2007 - «5 гадоў» - З прыходам новага года, кожны з нас падсумоўвае вынікі мінулага часу. Вось і нам сёлета патрэбна падвесьці рысу пяцігадовага вопыту працы і пацешыцца новым распачынаньням. Падрабязьней...

12.05.06 - Разгорнута сыстэма кіраваньня праектамі NetOffice. Яна дазваляе забясьпечваць якасную падтрымку ўкараненьня праектаў, у тым ліку аддаленых.

© 2006-2012 «Sinkevich Technologies»
Зроблена ў «Сайтекс»