Праграма для кіраўнічага ўліку і бюджэтавання «Economist»
У сьнежні 2001 года была выпушчаная першая вэрсія праграмы "Economist".  У цяперашні час прапануюцца 5-я  4-я вэрсіі прадукту.

"Economist 5" рэалізаваны на плятформе 1С-Прадпрыемства 8.2 і прызначаны для вядзеньня кіраўніцкага ўліку і бюджэтаваньня ў малых і сярэдніх кампаніях.  "Economist 4" прызначаны для працы на плятформе 1С-Прадпрыемства 7.7.  

Праграма мае базавы функцыянал (гл. Спэцыфікацыю) і далучальныя дадатковыя модулі (гл. Спэцыфікацыю).

Асноўная мэта праграмы "Economist" - даць айчыннаму бізнэсу простую ў выкарыстаньні, надзейную і танную прыладу для ўліку, аналізу і плянаваньня дзейнасьці прадпрыемства. 


"Economist" дазваляе:
  1. Аўтаматызаваць сыстэму кіраўніцкага ўліку ўнутры фірмы,
  2. Ажыцьцяўляць бюджэтаваньне ўсяго гаспадарчага цыклю кампаніі. 
Агульная характарыстыка прадукта:
  1. Базавая ўліковая палітыка заснаваная на міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасьці (IFRS/IAS).
  2. Лёгка ўбудоўваецца ў існуючую інфармацыйную сыстэму прадпрыемства, пры гэтым не разбурае і не зьнішчае яе.
  3. Дазваляе атрымліваць актуальную, поўнавартасную кіраўніцкую інфармацыю.
  4. Мадэлюе будучыню кампаніі.
  5. Ужываецца просты, інтуітыўна зразумелы інтэрфэйс.
  З дапамогай модуляў экспарту-імпарту мажлівы аўтаматычны перанос пярвічных дакумэнтаў у "Economist" з іншых уліковых праграм. Такім чынам, бухгальтары і мэнэджэры працягваюць выкарыстоўваць свае звыклыя праграмы, а кіраўніцтва кампаніі з дапамогай "Economist 4" атрымлівае сьвежую, поўнавартасную кіраўніцкую справаздачнасьць. Такі падыход дазваляе пазьбегнуць празьмерных выдаткаў на складаныя інтэграваныя сыстэмы і адначасна зьмяншае тэрмін укараненьня кіраўніцкага ўліку і бюджэтаваньня.

 Базавая ўліковая палітыка праграмы заснаваная на прынцыпах міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці (IFRS/IAS). Такім чынам, падрыхтаваная справаздачнасьць пры неабходнасьці можа быць прадстаўленая замежным партнэрам ды інвэстарам.  

Яшчэ адной адметнасьцю праграмы зьяўляецца мажлівасьць бюджэтаваньня ўсёй гаспадарчай дзейнасьці кампаніі.


У праграме вядзецца два разрэзы ўліку:
  • Фактычны
  • Плянавы

Вынікі па гэтых разрэзах разьдзеленыя, што дазваляе праводзіць іх параўнаньне ў кіраўніцкіх справаздачах.

Плянавы разрэз уліку, у сваю чаргу, можа быць падзелены на некалькі незалежных сцэнараў (да 10). Напрыклад: стратэгічны бюджэт, апэратыўны бюджэт, плацёжны каляндар, аптымістычны і пэсымістычны варыянты і г.д.

  Функцыя бюджэтаваньня рэалізавана проста і наглядна: каб скласьці бюджэт, карыстальніку дастаткова ўвесьці стандартныя дакумэнты ў будучым пэрыядзе і адзначыць іх, як бюджэтныя. Такім чынам, у праграме ўвасобленая ідэя імітацыйнага мадэляваньня дзейнасьці кампаніі.

Бюджэтаваць можна адвольны пэрыяд: ад году да аднаго дня. Распрацоўка штомесячнага бюджэту можа адбывацца ў разрэзе кожнага падразьдзяленьня з ягонай паступовай дэталізацыяй да тыдня ці працоўнага дня. 

Па меры разносу фактычных дакумэнтаў, кіраўніцтва атрымлівае магчымасьць параўноваць плянавыя і фактычныя дадзеныя ў справаздачнасьці і своечасова прымаць кіраўніцкія рашэньні, у тым ліку карэктаваць бюджэт ("паступовае бюджэтаваньне").


Асноўныя перавагі праграмы "Economist":  
  • лёгкая наладжваемасьць пад тып і структуру бізнэсу;
  • падтрымка матрычных фінансавых структураў кампаніі (да 5 вымярэньняў);
  • кансалідаваны ўлік па ўсіх падразьдзяленьнях прадпрыемтсва;
  • мажлівасьць бюджэтаваньня гаспадарчай дзейнасьці;
  • мультывалютны ўлік з прывязкай да асноўнай валюты (звычайна да даляру ЗША ці Эўра);  
  • вядзеньне ўліку грашовых сродкаў па некалькіх касах і разьліковых рахунках;
  • улік руху тавару, матэрыялаў і паслуг;
  • улік пазаказнай і сэрыйнай вытворчасьці;
  • улік асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў;
  • улік узаемаразьлікаў з контрагентамі ў разрэзе мэнэджэраў, валют, тэрмінаў доўгу;  
  • улік унутрыхолдынгавых узаемаразьлікаў;
  • улік выдаткаў фірмы з магчымасьцю іх налічэньня і разьнясеньня на розныя пэрыяды;
  • аўтаматычнае альбо ручное размеркаваньне выдаткаў паміж ЦФУ;
  • фінансавая справаздачнасьць (балянс, справаздача аб прыбытках і стратах, кэш-фло), аналіз запазычанасьцяў, асноўных сродкаў, стандартныя справаздачы і дыяграмы.
  • канструктар справаздачнасьці, які дазваляе карыстачу распрацоўваць уласныя справаздачы без дапамогі праграміста.
Мэтадалёгія ўкараненьня:
  • З боку кампаніі "Sinkevich Technologies" вылучаецца кваліфікаваны кансультант і праграміст
  • З боку кліента ствараецца адмысловая працоўная група.
Задачы кансультанта і працоўнай групы:
  1. папярэдняе парадкаваньне арганізацыйна-штатнае й фінансавае структураў
  2. распрацоўка ўліковага цыклю й уліковае палітыкі кампаніі, выбар мэтодыкі збору
  3. апрацоўкі і аналізу кіраўніцкае інфармацыі
  4. навучаньне карыстальнікаў
У працэсе ўкараненьня праграма дадаткова наладжваецца пад канкрэтныя патрэбы заказчыка:
  • усталёўваюцца модулі пераносу банкаўскіх выпісак і справаздачаў аб руху тавара і выдаткаў
  • наладжваецца інтэграцыя з аддаленымі працоўнымі месцамі
  • распрацоўваецца спэцыялізаваныя інтэрфэйсы і наборы правоў доступу
  • ствараюцца індывідуальныя справаздачы і сэрвісныя апрацоўкі
  Поўны цыкль укараненьня праграмы займае ад 2 да 6 месяцаў.

Кампанія "Sinkevich Technologies" забясьпечвае наступную падтрымку сваіх кліентаў:
  • Кансультаваньне карыстальнікаў электроннай пошце і праз сайт падтрымкі;
  • Бясплатнае выпраўленьне памылак канфігурацыі (неадпаведнасьцяў "Кіраўніцтву карыстальніка")
  • Рэгулярнае прадастаўленьне абнаўленьняў канфігурацыі  па электроннай пошце, праз ftp-сэрвэр, альбо пры дапамозе нашых адмыслоўцаў.
  • Магчымасьць выкліку нашых супрацоўнікаў для кансультацыяў і вырашэньне тэрміновых пытаньняў.
  • Падтрымка карыстальнікаў праз карпаратыўную Інтэрнэт-сыстэму кіраваньня праектамі.

Падрабязьней пра кошты...

© 2006-2012 «Sinkevich Technologies»
Зроблена ў «Сайтекс»