Economist Light
Палегчаная вэрсія праграмы "Economist 3.3" на плятформе 1С-Бухгальтэрыі 7.7 дазваляе запусьціць кіраўніцкі ўлік на прадпрыемстве ў найкароткі тэрмін, для чаго выкарыстоўваюцца існуючыя дадзеныя з бухгальтарскіх і іншых уліковых праграмаў. Выкарыстаньне ручнога ўводу дадзеных дазваляе атрымаць аналіз дзейнасьці па некалькіх прадпрыемствах і сфэрах бізнэсу.

  Базавы функцыянал вэрсіі Лайт прыведзены ў спэцыфікацыі

Праграма пастаўляецца ў скрыначным варыяньце. У камплект пастаўкі ўваходзяць: 
  • праграма "Economist Light"; 
  • кіраўніцтва карыстальніка;
  • дэманстрацыйная база дадзеных;
  • унівэрсальны модуль імпарту дадзеных са зьнешніх праграмаў.
Мэтадалёгія ўкараненьня:
  • З боку кампаніі "Sinkevich Technologies" вылучаецца кваліфікаваны кансультант
  • З боку кліента ствараецца адмысловая працоўная група.
Задачы кансультанта і працоўнае групы:
  1. Папярэдняе парадкаваньне арганізацыйна-штатнае й фінансавае структураў.
  2. Распрацоўка ўліковага цыклю й уліковае палітыкі кампаніі, выбар мэтодыкі збору.
  3. Апрацоўкі і аналізу кіраўніцкае інфармацыі.
  4. Навучаньне карыстальнікаў (4 гадзіны).
  5. Аўтаматычны перанос даведнікаў і пачатковых рэштаў.
  6. Наладжваньне абмену дадзенымі з ужо існуючымі ўліковымі праграмамі.
Кампанія "Sinkevich Technologies" забясьпечвае наступную падтрымку сваіх кліентаў:
  1. Кансультаваньне карыстальнікаў па электроннай пошце і праз сайт падртымкі; 
  2. Бясплатнае выпраўленьне памылак канфігурацыі (неадпаведнасьцяў "Кіраўніцтву карыстальніка")
  3. Рэгулярнае прадастаўленьне абнаўленьняў канфігурацыі (не радзей за раз на квартал) па электроннай пошце, праз ftp-сэрвэр, альбо пры дапамозе нашых адмыслоўцаў.
  4. Магчымасьць выкліку нашых супрацоўнікаў для кансультацыяў і вырашэньне тэрміновых пытаньняў.
  5. Падтрымка карыстальнікаў праз карпаратыўную Інтэрнэт-сыстэмы кіраваньня праектамі.
Вы можаце спампаваць 15-хвілінны дэма - ролік, які паказвае асноўныя функцыі і магчымасьці праграмы "Economist Light 3.3". Файл запакаваны ў фармаце RAR, памер файла 1,85 Мб.

Таксама вы можаце спампаваць дэма - версiю праграмы "Economist Light". Файл заархіваваны ў фармаце zip, памер файла 2,4 Мб.

Падрабязьней пра кошты...

 

© 2006-2012 «Sinkevich Technologies»
Зроблена ў «Сайтекс»