Бізнэс-плянаваньне
Галоўная / Паслугі / Бізнэс-плянаваньне
Бізнэс-плянаваньне дазваляе...
Бізнэс-плян ахоплівае...
Структура бізнэс-пляну
Праграмнае забесьпячэньне
Сьцісла аб UNIDO

Бізнэс-плян - гэта першы крок на шляху да стварэньня прадпрыемства або атрыманьня інвэстыцыяў, які вызначае эфэктыўнасьць дзейнасьці кампаніі, а таксама асобных ейных галінаў.

Бізнэс-плян дазваляе выйсьці на новыя рынкі, ацаніць рызыкі, знайсьці моцныя і слабыя бакі новага праекту, сфармаваць структуру выдаткаў і прыбыткаў прадпрыемства на пэрспэктыву. Забясьпечвае патэнцыйных інвэстараў, фінансістаў і фундатараў праекту інфармацыяй, неабходнай для прыняцьця рашэньня аб інвэставаньні і спосабах фінансаваньня.

Бізнэс-плян складаецца для:
  • вонкавых мэтаў (прыцягненьне дадатковых інвэстыцыяў)
  • унутраных мэтаў (разуменьне адміністрацыяй прадпрыемства стратэгічных мэтаў, канкурэнтнага асяродку і т.п.)
Такім чынам, бізнэс-плянаваньне дазваляе:
  • Дакладна і ляканічна сфармуляваць ідэі прадпрымальніка і шляхам разьліку спраўдзіць іх "жыцьцяздольнасьць" на рынку.
  • Зэканоміць грашовыя сродкі і разьмеркаваць іх у патрэбных кірунках
  • Сыстэматызаваць працу прадпрыемства і дзейнічаць на рынку больш эфэктыўна
  • Зрэшты, калі прадпрыемства прытрымліваецца свайго бізнэс-пляну, яно здолее дасягнуць пастаўненых мэтаў за вызначаны прамежак часу.
Бізнэс-плян ахоплівае:
  • Аналіз рынку і маркетынг
  • Месцазнаходжаньне, участак і навакольнае асяродзьдзе
  • Праектаваньне й тэхналёгіі
  • Фінансавы аналіз
  • І інш.
Структура бізнэс-пляну:

  Структура бізнэс-пляну поўнасьцю адпавядае "Правілам па распрацоўцы бізнэс-пляну", зацьверджаным Пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь № 158:  
  1. "Рэзюмэ";
  2. "Характарыстыка арганізацыі й стратэгія яе разьвіцьця";
  3. "Апісаньне прадукцыі";
  4. "Аналіз рынкаў збыту. Стратэгія маркетынгу";
  5. "Вытворчы плян";
  6. "Арганізацыйны плян";
  7. "Інвэстыцыйны плян";
  8. "Прагназаваньне фінансава-гаспадарчай дзейнасьці";
  9. "Паказчыкі эфэктыўнасьці праекту";
  10. "Юрыдычны плян".
Мы гатовыя прапанаваць Вам паслугі па распрацоўцы бізнэс-плянаў у розных сфэрах для наступных мэтаў:
  1. Бізнэс-плян для атрыманьня пазыкі ў банках у адпаведнасьці з адмысловымі банкаўскімі патрабаваньнямі, а таксама суправаджэньне бізнэс-пляну ў працэсе прыняцьця рашэньня.
  2. Бізнэс-плян для прыцягненьня інвэстыцыяў у адпаведнасьці з мэтодыкамі UNIDO, TACIS альбо згодна зь іншымі спэцыфічнымі патрабаваньнямі інвэстара
  3. Бізнэс-плян для дзяржаўных органаў у адпаведнасьці з пастановай Савета Міністраў № 873 ад 31 жніўня 2005 аб падрыхтоўцы бізнэс-плянаў разьвіцьця на год і інш.;
  4. Бізнэс-плян для нутранога карыстаньня, з улікам рызыкаў, зьвязаных з рэалізацыяй праекту і высновамі аб рэальнай эфэктыўнасьці плянаваных інвэстыцыяў.
Праграмнае забесьпячэньне

  Для разьлікаў усіх фінансавых паказчыкаў мы выкарыстоўваем уласныя матэматычныя мадэлі на базе Microsoft Excel ®, а таксама праграмны комплекс Project Expert. Гэтыя сыстэмы дазваляюць вырашаць задачы праектаваньня разьвіцьця бізнэсу, аналізу рызыкі і эфэктыўнасьці інвэстыцыйных праектаў прадпрыемстваў самага рознага профілю, галіновай прыналежнасьці і маштабаў дзейнасьці на аснове пабудовы фінансавай мадэлі іх функцыянаваньня з улікам зьменлівага эканамічнага асяродзьдзя. Нашыя распрацоўкі дазваляюць гнутка ўлічваць зьмены ў бізнэс-серадовішчы і апэратыўна актуалізаваць разьліковыя мадэлі. У аснову разьлікаў пакладзена мэтодыка UNIDO па аналізу інвэстыцыйных праектаў і мэтодыка фінансавага аналізу, вызначаная міжнароднымі стандартамі IFRS (IAS).

Падрабязней...

Сьцісла аб UNIDO

UNIDO зьяўляецца спэцыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, якая прыкладае ўсе намаганьні для паляпшэньня жыцьця людзей у слабаразьвітых краінах і краінах з пераходнай эканомікай на аснове разьвіцьця іх прамысловасьці. UNIDO дапамагае гэтым краінам пераадолець цяжкасьці ў сацыяльнай і эканамічнай сфэрах і дабіцца шырэйшага ўдзелу ў сусьветным рынку. Яна адыгрывае ролю каталізатара ў ажыцьцяўленьні пераменаў і аказвае выжлівыя спажыўцам прамысловыя паслугі, якія дапамагаюць ім забясьпечваць уласны эканамічны дабрабыт і разьвіваць нацыянальны патэнцыял.  
© 2006-2012 «Sinkevich Technologies»
Зроблена ў «Сайтекс»