Аптымізацыя бізнэсу
Галоўная / Паслугі / Аптымізацыя бізнэсу
У праектах па ўдасканаленьні дзейнасьці і сыстэмы кіраваньня прадпрыемстваў кансалтынгавая кампанія "Sinkevich Technologies" актыўна ўжывае сучасныя тэхналёгіі працэснага кіраваньня, апісаньня, аналізу і аптымізацыі бізнэс-працэсаў.

Выкарыстаньне прагрэсыўных тэхналёгіяў дазваляе:
  • фармалізаваць і апісаць бізнэс-працэсы
  • забясьпечыць празрыстасьць і кантраляванасьць бізнэсу
  • аўтаматызаваць працу за кошт хуткага і якаснага ўкараненьня інфармацыйнай сыстэмы.
Этапы работ уключаюць:
  • Аналіз існуючай сыстэмы кіраваньня;
  • Апісаньне наяўных бізнэс-працэсаў і інфармацыйных струменяў As Is "Як ёсьць";
  • Распрацоўка аптымальнай арганізацыйнай структуры;
  • Распрацоўка дэталёвых рэгляментаў выкананьня работ, службовых інструкцыяў і палажэньняў аб аддзелах;
  • Стварэньне арганізацыйнай структуры To Be "Як павінна быць", у тым ліку пераразьмеркаваньне працаў; уключэньне апэрацыяў плянаваньня, кантролю і каардынацыі; выключэньне залішніх функцыяў;
  • Падрыхтоўка праграмы паэтапнага пераходу са стану As Is "Як ёсьць" у стан To Be "Як павінна быць";
Бізнэс-працэсы апісваюцца з выкарыстаньнем сродкаў візуальнага праектаваньня - Allfusion Process Modeler 4.1 (BPWIN 4.1) у адпаведнасьці з мэтадалёгіямі IDEF0, IDEF3 і DFD.

Прыблізная цана паслугаў складае - 30-50 у.а. на кожную дыяграму дэкампазыцыі, у залежнасьці ад складанасьці бізнэс-працэсу.
© 2006-2012 «Sinkevich Technologies»
Зроблена ў «Сайтекс»